Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
СЛУЦК. СЛУЦКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     Гісторыя Случчыны налічвае не адно тысячагоддзе: першыя паселішчы чалавека ў гэтых месцах з`явiлiся ў канцы V – канцы III тысячагоддзя да н. э. (Вёска Агароднікі, Казловіцкага сельсавета), а сам горад не так даўно адзначыў сваё 900-годдзе: першая згадка ў «Аповесці мінулых гадоў» адносіцца да 1116 года. У перыяд росквiту ў горадзе было каля 15 цэркваў, Трайчанскi манастыр, 5 касцёлаў з манастырамі, ратуша, Кальвінскі збор, Верхні, Ніжні і Новы замкі, палац Радзівілаў. Быў нават свой балет, у якім выступалі высакакласныя танцоры з Вены і Парыжа. У свой час Слуцк наведалі Пётр I і шведскі кароль Карл XII.
     Слуцк не мінула ні адна вайна, якая прайшла праз Беларусь у апошнія некалькі стагоддзяў. Горад быў заняты напалеонаўскай арміяй, у Першую сусветную вайну тут размяшчаўся штаб арміі Заходняга фронту, пазней горад некалькі разоў захоплівалі палякі, а падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў амаль цалкам разбураны немцамі, што не магло не адбіцца на сучасным абліччы горада.
     На абноўленай карце «Слуцкі раён. Слуцк» вы знойдзеце падрабязны план горада ў маштабе 1:15 000 і карту раёна ў маштабе 1: 100 000.