Аб прадпрыемстве

Аб прадпрыемстве

       Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» было створана ў лістападзе 1999 года. Стварэнне спецыялізаванага картаграфічнага прадпрыемства ў сістэме дзяржаўнага органа кіравання картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасцю прыняцця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабавалася замена састарэлых традыцыйных тэхналогій на сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі складання і падрыхтоўкі карт да выдання, павелічэнне вытворчых магутнасцяў для поўнага задавальнення патрэбнасцей рэспублікі ў картаграфічных творах.

       Найпершай задачай прадпрыемства было вызначана стварэнне па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Нацыянальнага атласа Беларусі». Менш за тры гады спатрэбілася прадпрыемству на паспяховую распрацоўку і падрыхтоўку да выдання атласа, што пацвердзіла высокі прафесійны ўзровень і зладжаную работу маладога калектыву. 

       За значны ўклад у развіццё сістэмы Дзяржкаммаёмасці найбольш выдатныя работнікі занесены на Дошку гонару з выдачай імянных пасведчанняў.