Гродна прымае адно з самых маштабных і яркіх свят краіны - XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Гэта пляцоўка для сустрэч прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцей, якія пазнаёмяць гасцей са сваімі традыцыямі, творчасцю і рамёствамі.
У 2026 годзе праграма прысвечана адразу двум юбілеям - 15-му фестывалю і 30-годдзю з дня заснавання форуму. На працягу трох дзён фестывальныя мерапрыемствы ахопяць цэнтральныя пляцоўкі горада і Аўгустоўскі канал.
РУП "Белкартаграфія" прымае ўдзел у фестывалі і прэзентуе сваю прадукцыю на стэндзе Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь.
У першы дзень лета Беларусь разам з іншымі краінамі свету адзначае Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэтае свята, заснаванае яшчэ ў 1949 годзе, нагадвае аб тым, што дзяцінства павінна быць бяспечным, радасным і напоўненым клопатам.
У Беларусі ахова дзяцінства - важнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. У краіне выбудавана шматгранная сістэма сацыяльнай абароны сям'і з дзецьмі, і дзяржаўная сацыяльная падтрымка аказваецца фактычна на кожным этапе, пачынаючы ад нараджэння дзіцяці і да яго паўналецця.
"Если ребенок улыбается, значит, государство существует, общество здорово", - адзначаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. І дзеля гэтай усмешкі ў Беларусі для дзяцей робіцца вельмі шмат. Дзяржава гарантуе бясплатныя паслугі аховы здароўя і адукацыю - ад дзіцячага сада да ВНУ. Сем'і з дзецьмі атрымліваюць дапаможнікі, адрасную дапамогу, шматдзетным сем'ям прадастаўляецца сямейны капітал.
Інтэрв'ю рэдактара РУП "Белкартаграфія" Людмілы Салдак у газеце "Звязда"

Міждзяржаўным саветам па супрацьдзеянні карупцыі - органам галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!", адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі - Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкі.
Мэта праекта - прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да праблем карупцыі, заахвочванне і падтрымка творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
"Лепшы відэаролік";
"Лепшы плакат";
"Лепшы малюнак".
Конкурсныя работы прымаюцца ў электронным выглядзе на афіцыйным сайце конкурсу