Выдадзена карта «Гродненский район. Туристская карта» - ваш даведнік па самым заходнім рэгіёне Беларусі.
На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Гродзенскага раёна, на якой абазначаны: населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), шляхі зносін, расліннасць, гідраграфія і славутасці. Маштаб карты 1:100 000.
На другім баку пералічаны аб'екты турызму Гродзенскага раёна, з указаннем месца іх размяшчэння.
На карце адзначаны не толькі "візітныя карткі" накшталт велічных храмаў і сядзіб, але і ціхія мястэчкі, дзе захаваліся ўнікальныя ўзоры абарончага дойлідства і старажытныя касцёлы.
Для аматараў актыўнага адпачынку прыведзены план Аўгустоўскага канала, які падкажа лепшыя маршруты для велапрагулак і сплаваў па Аўгустоўскім канале. Адзначаны ключавыя кропкі для старту, месцы для прывалаў і самыя цікавыя лакацыі.
Калі пасля насычанага дня захочацца правесці ўтульны вечар, то на карце вы знойдзеце кантакты і размяшчэнне лепшых аграсядзіб раёна. Гэта не проста начлег - гэта магчымасць паспрабаваць хатнюю кухню, папарыцца ў лазні і адчуць гасціннасць мясцовых жыхароў.
З дапамогай карты можна спланаваць як кароткую паездку на выходныя, так і паўнавартасны тыднёвы адпачынак.
Гарадзенскі раён чакае вас. Бярыце карту, выбірайце кірунак і адпраўляйцеся насустрач прыгодам!
Набыць выданне можна ў фірменам магазіне (Мінск, пр. Машэрава 17/2-1),інтэрнэт-магазіне і кнігагандлёвай сетцы Рэспублікі Беларусь.
24 верасня 2026 года - Адзіны дзень бяспекі.
Гэтае штогадовае мерапрыемства аб'ядноўвае намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян, і накіравана перш за ўсё на павышэнне ўзроўню гатоўнасці насельніцтва да дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажараў, іншых няштатных і надзвычайных сітуацый.
У гэты дзень спецыялісты МНС таксама наведаюць шэраг арганізацый і ўстаноў адукацыі, дзе акажуць кансультатыўную дапамогу і прымуць удзел у практычных трэніроўках па эвакуацыі.
Акрамя таго, ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць працаваць 139 тэматычных навучальных пляцовак у месцах масавага знаходжання людзей. Іх сумесна арганізуюць МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.
Наведвальнікі пляцовак змогуць адпрацаваць навыкі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі на манекенах-трэнажорах, даведацца аб правілах паводзін у натоўпе, а таксама атрымаць практычныя рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі траўміравання пры пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях.
Інфармацыйныя матэрыялы Адзінага дня бяспекі
Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём народнага адзінства.
17 верасня 1939 года - дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 год. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перавярнуўшы якую нацыя аб'ядналася і згуртавалася.
Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.
Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў - аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага - захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята нагадвае аб уз'яднанні Заходняй Беларусі і БССР - падзеі, якая стала сімвалам нашага імкнення жыць адзіным народам на роднай зямлі. Мы пераадольвалі выпрабаванні і дасягалі поспехаў дзякуючы згуртаванасці, павазе да гісторыі і каштоўнасцям.
Сёння, аб'яднаныя агульнай мэтай, працягваем будаваць незалежную, дынамічную дзяржаву. Упэўнены, што стваральная праца і адзінства прымножаць дасягненні папярэдніх пакаленняў і ўмацуюць нашу Радзіму.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і новых поспехаў у імя працвітання Беларусі.
Віталь Невера