Прадукцыя

РОССОНСКИЙ РАЙОН. РОССОНЫ

РОССОНСКИЙ РАЙОН. РОССОНЫ
Апiсанне
На тэрыторыі раёна размешчана 192 возера агульнай плошчай 8 009 га, якія па праве з'яўляюцца галоўным упрыгожваннем і багаццем гэтага краю. Але Расонская зямля багатая не толькі прыродай.

Лічыцца, што тут, на беразе возера Дрысы, пахаваны Рагвалод і Рагнеда, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці.

У 1566 годзе па загадзе Івана Грознага на зліцці рэк Нішча і Дрыса была пабудавана крэпасць "Сокал", валы якой можна ўбачыць і сёння.

Вядома, што ў вёсцы Тродавічы, быў маёнтак братоў Івана і Францыска Скарыны і лічыцца, што менавіта тут Францыск Скарына пачаў прымяняць свае прафесійныя навыкі лекара.

Расонскі раён падарыў Беларусі літаратараў Яна Баршчэўскага і Генадзя Бураўкіна.

А Пётр Машэраў лічыў Расоншчыну другой радзімай, бо менавіта тут ён настаўнічаў напярэдадні вайны, і пасля ўзначаліў партызанскі атрад.