Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» было створана ў лістападзе 1999 года. Стварэнне спецыялізаванага картаграфічнага прадпрыемства ў сістэме дзяржаўнага органа кіравання картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасцю прыняцця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабавалася замена састарэлых традыцыйных тэхналогій на сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі складання і падрыхтоўкі карт да выдання, павелічэнне вытворчых магутнасцяў для поўнага задавальнення патрэбнасцей рэспублікі ў картаграфічных творах.
Найпершай задачай прадпрыемства было вызначана стварэнне па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Нацыянальнага атласа Беларусі». Менш за тры гады спатрэбілася прадпрыемству на паспяховую распрацоўку і падрыхтоўку да выдання атласа, што пацвердзіла высокі прафесійны ўзровень і зладжаную работу маладога калектыву.
За значны ўклад у развіццё сістэмы Дзяржкаммаёмасці найбольш выдатныя работнікі занесены на Дошку гонару з выдачай імянных пасведчанняў.
Дырэктар Шлык Iна Мiкалаеўна |
Галоўны рэдактар Ляхава Галіна Паўлаўна |
Першы намеснік дырэктара Бенедзіктовіч Ала Пятроўна |
Галоўны бугалтар Світо Марына Вікенцьеўна |
Намеснік дырэктара Якімовіч Сяргей Львовіч |
Начальнік аддзела Нехай Людміла Генадзьеўна |
Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацвер | Пятніца | Субота | Нядзеля |
---|---|---|---|---|---|---|
8.00 - 12.00 | 8.00 - 12.00 | 8.00 - 12.00 | 8.00 - 12.00 | 8.00 - 12.00 | Выхадны | Выхадны |
Абедзенны перапынак 12.00 - 12.40 | 12.00 - 12.20 | |||||
12.40 - 17.00 | 12.40 - 17.00 | 12.40 - 17.00 | 12.40 - 17.00 | 12.20 - 15.00 |