Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
ВЯЛІКІ ГІСТАРЫЧНЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ. ТОМ 3
Апiсанне
Трэці том Вялікага гістарычнага атласа Беларусі прысвечаны перыяду, калі беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. Пашырэнне яе межаў на Беларусь адбывалася на працягу 1772–1795 гг., у 1807 г. была далучана Беластоцкая вобласць. Але ж у томе адлюстраваны толькі тыя падзеі, якія адбываліся на землях, ужо падкантрольных Расійскай імперыі. У якасці генеральнай карты было вырашана выкарыстаць "Спецыяльную карту Еўрапейскай Расіі" 1915 г. выдання, якая ўяўляе сабой адну з вяршынь тагачаснай расійскай картаграфіі. У якасці дадатка да яе прыведзены агульны спіс населеных пунктаў беларускіх губерняў пачатку ХХ ст. з пазначэннем прыналежнасці да валасцей і прывязка да старонак і квадратаў Генеральнай карты.