Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
ВЯЛІКІ ГІСТАРЫЧНЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ. ТОМ 2
Апiсанне
Другі том Вялікага гістарычнага атласа Беларусі ахоплівае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 г. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. На працягу ўсяго гэтага перыяду лёс Беларусі быў шчыльна звязаны з лёсамі іншых народау, што ўтваралі Рэч Паспалітую: літоўцаў, палякаў, украінцаў, а таксама яўрэяў, татар і шэрагу іншых этнічных меншасцяў.
Вялікую частку тома займаюць Генеральная карта "Беларускія землі ў канцы XVIII стагоддзя" і геаграфічны паказальнік да яе. Апрача паселішчаў, на Генеральнай карце пазначаны і межы большасці маёнткаў, а ў паказальніку – іх прыналежнасць пэўным уласнікам напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай.