Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
МІНСК ГІСТАРЫЧНЫ. КАРТА-ДАВЕДНІК
Апiсанне
Упершыню выдадзена гістарычная карта-даведнік "Мінск гістарычны" на беларускай мове. На карце дадзена інфармацыя больш чым пра 150 музеяў, мемарыялаў, помнікаў (археалогіі, грамадзянскай і культавай архітэктуры; прысвечаных гістарычным, ваенна-гістарычным падзеям, вядомым людзям). Гэтак жа на карту нанесены межы тэрыторыі Мінска па дадзеных на 1900-я і 1950-я гады, пазначаны гістарычны цэнтр горада, пазначаны назвы і месцазнаходжанне гістарычных прадмесцяў Мінска. Назвы вуліц дадзены ў двух варыянтах: іх першыя гістарычныя назвы і сучасныя. Пазначаны месцазнаходжанне і назвы былых вёсак, якія ўвайшлі ў рысу горада і год іх уключэння.
З дапамогай карты можна прасачыць храналогію асноўных гістарычных падзей, якія адбываліся ў Мінску, пачынаючы з X ст. і да нашых дзён.
Спецыяльны змест распрацаваў Іван Сацукевіч.
Карта зацікавiць гідаў-экскурсаводаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх неабыякавых да гісторыі Мінска. Карта складная.