Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
АТЛАС. ДОРОГАМИ ВОИНСКОЙ СЛАВЫ. 1941–1945
Апiсанне
Атлас "Дарогамі воінскай славы. 1941–1945», сумесны беларуска-расійскі праект, створаны РУП "Белкартаграфія" і АТ "Роскартография" да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У атласе прадстаўлены карты найбуйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны, якія маюць вельмі важнае значэнне для ходу вайны і гісторыі ў цэлым, карты асобных бітваў за гарады і рубяжы, а таксама карты баявых дзеянняў партызан на акупаваных ворагам тэрыторыях. Памяць пра цяжкія дарогi вайны, якія давялося прайсці воінам-пераможцам, захоўваецца ў мемарыяльных комплексах, збудаваных у памяць пра вайсковыя падзеі, экспазіцыях музеяў, абелісках палкаводцам і невядомым героям, якія аддалі жыццё за вызваленне народаў ад фашызму. Уся гэтая інфармацыя прадстаўлена на сучасных агульнагеаграфiчных картах тэрыторыі Беларусі і заходніх абласцей еўрапейскай часткі Расіі.
Тэкставае апісанне найбуйнейшых мемарыялаў і помнікаў дапоўнена слайдамі і фотаздымкамі. Адзін з раздзелаў атласа прысвечаны гарадам воінскай доблесці. Ён напоўнены апісаннямі падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія ўславілі гэтыя гарады. Створаны атлас паслужыць пашырэнню гісторыка-культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі, прыцягненню шырокай увагі да ваенна-гістарычных аб'ектаў нашай агульнай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццю турызму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення Саюзнай дзяржавы.