Cхема: C C C C
Шрифт: A A A
Кернинг: 1 2 3
Изображения

Белкартаграфія

показать меню
МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ. КАРТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Апiсанне
Хочаш трохі павандраваць? Мы адпраўляемся ў дарогу і запрашаем цябе з намі. Падарожнічаць будзем па прасторах нашай Радзімы з поўначы на ​​поўдзень ці як ты захочаш. А наш даведнік – гэта выдатная інтэрактыўная карта для дзяцей «Мая Радзіма – Беларусь» і яна перад табой. Разам мы навучымся «чытаць» карту і даведаемся шмат новага і цікавага:
-разгледзем герб і сцяг нашай краіны;
-пазнаёмiмся з гісторыяй, даведаемся якімі былі тэрыторыі рассялення нашых продкаў: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў;
-пройдземся па старажытных гарадах і архітэктурным будынкам;
-убачым ўзвышша і раўніны, рэкі і азёры;
-сустрэнемся з жывёламі і раслінамі;
-даведаемся, якую вопратку насілі ў розных частках Беларусі і як яна называлася;
-пазнаёмiмся з вядомымі людзьмі, яе выхадцамі: асветнікамі, навукоўцамі, паэтамі і пісьменнікамі;
-пацiкавiмся дзе і што вырабляюць на родных прасторах.
На нашай карце Беларусь такая, якой мы яе любім.
У добры шлях!