Прадукцыя

АТЛАС. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА ХV ст. 6 КЛАС

АТЛАС. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА ХV ст. 6 КЛАС
Апiсанне
     У 6-м класе пачынаецца вывучэнне гісторыі нашай краіны. На ўроках гісторыі Беларусі навучэнцы даведаюцца аб асноўных падзеях старажытнай эпохі – часоў першабытнага грамадства і Сярэдніх вякоў. Шмат важных падзей і з'яў адбылося на працягу гэтага часу на беларускіх землях. Гэта і з'яўленне першых людзей, і рассяленне нашых непасрэдных продкаў-славян, а таксама ўзнікненне першых дзяржаў.
     Атлас змяшчае больш за 30 карт і картасхем, якія паслядоўна адлюстроўваюць гісторыю Беларусі ад старажытнасці да канца Сярэднявечча. З дапамогай карт атласа можна прасачыць змены межаў Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў, якія знаходзіліся на беларускіх землях, убачыць, якія знешнія ўмовы паўплывалі на развіццё першых дзяржаў. Карты дазволяць зразумець, як адбывалася станаўленне новай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Па іх можна прасачыць, як павялічвалася тэрыторыя ВКЛ і ў выніку якіх падзей дзяржава нашых продкаў пачала губляць свае землі.
     На картах атласа адлюстраваны таксама ваенныя дзеянні, асаблівасці развіцця гаспадаркі і гандлю, рэлігійная сітуацыя ў пэўныя перыяды часу, найважнейшыя дасягненні культуры, развіццё гарадоў. Асобныя карты дазволяць усвядоміць ролю і месца беларускіх зямель у агульнаеўрапейскай гісторыі.
     Спадзяемся, што атлас будзе спрыяць лепшаму разуменню старажытнай і сярэднявечнай гісторыі Беларусі.
      Распрацоўшчык карт атласа С. М. Цемушаў.