Прадукцыя

Октябрьский район. Октябрьский

Октябрьский район. Октябрьский
Апiсанне
На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Акцябрскага раёна, на якой пазначаны: населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), шляхі зносін, расліннасць, гідраграфія і славутасці. Маштаб карты 1:100 000.

На другім баку размешчаны падрабязны план пасёлка гарадскога тыпу Акцябрскі з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры. Маштаб плана 1:8 500.

Першая пісьмовая згадка вёскі Рудабелка, якая стала адной са складовых частак будучага цэнтра раёна, адносіцца яшчэ да 1507 года. Шматлікія войны, якія прайшлі праз раён, на жаль, не пакінулі ў гэтых месцах шматлікіх гістарычных помнікаў, але Акцябрскаму раёну таксама ёсць чым здзівіць.

Напрыклад, не кожны раённы цэнтр можа пахваліцца заапаркам, а ў Акацябрскім ён ёсць. У ім жыве каля 260 відаў жывёл і птушак, у тым ліку рэдкія віды.
У 1990 годзе ў Акцябрскім адкрылася карцінная галерэя імя Леаніда Дробава: жывапісца, доктара мастацтвазнаўства, ураджэнца Акцябрскага раёна. Тут прадстаўлены больш за 480 экспанатаў, уключаючы самую вялікую калекцыю карцін самога Леаніда Дробава.

Ёсць у Акцябрскім раёне і свой Дзед Мароз. Рэзідэнцыя, як яго называюць, Рудабельскага Дзеда Мароза, размяшчаецца ў культурна-забаўляльным комплексе "Бубноўка".
Месцам рэлігійнага турызму з'яўляецца ўрочышча Прошча. Тут знаходзяцца старажытная крыніца з лекавай вадой, а таксама капліца. Паломніцтвы ў гэтае месца здзяйсняліся і здзяйсняюцца шматлікімі праваслаўнымі, каб пазбавіцца ад хваробы, пазбегнуць няшчасця, загладзіць грэх.

Мемарыяльны комплекс «Партызанскія зямлянкі» на востраве Добры ва ўрочышчы Дзвесніца – месца дыслакацыі партызанскіх атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння тут устаноўлены памятны знак, адрэстаўраваны партызанскія зямлянкі і кожны ахвочы можа пазнаёміцца з побытам партызан.