Прадукцыя

ВЯЛІКІ ГІСТАРЫЧНЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ. ТОМ 4

ВЯЛІКІ ГІСТАРЫЧНЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ. ТОМ 4
Апiсанне
Чацвёрты том прысвечаны перыяду ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшняга дня. У томе адлюстраваны ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі, адміністрацыйныя пераўтварэнні, грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічныя, рэлігійныя і культурныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, а таксама станаўленне Беларусі ў якасці актыўнага суб'екта міжнародных адносін. У томе паказаны складаны шлях афармлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі. Планы гарадоў  у томе прадстаўлены архіўнымі дакументамі 1920–1930-х гг., калі тэрыторыя  Беларусі ўваходзіла ў розныя дзяржаўныя ўтварэнні. Таксама прадстаўлена арыгінальная генеральная карта "Беларусь у сярэдзіне ХХ – пачатку ХХІ ст.", да якой дадаюцца спісы населенных пунктаў Беларусі з прывязкай да сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Рэспублікі Беларусь.