Прадукцыя

ВЯЛІКІ ГІСТАРЫЧНЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ. ТОМ 1

ВЯЛІКІ ГІСТАРЫЧНЫ АТЛАС БЕЛАРУСІ. ТОМ 1
Апiсанне
Першы том атласа ахоплівае працяглы гістарычны перыяд ад з'яўлення першых людзей на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны XVI стагоддзя, калі ў выніку Люблінскай уніі (1569 г.) тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку і беларускія землі, увайшла ў склад Рэчы Паспалітай. З моманту выхаду першага тома прайшло больш за 10 гадоў і за гэты час археалагічная і гістарычная навука ўзбагацілася новымі дадзенымі і знаходкамі, якія далі магчымасць удакладніць некаторыя, часам досыць важныя, вехі ў нашай гісторыі. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў пад горадам Іванава Брэсцкай вобласці даюць магчымасць сцвярджаць аб магчымасці пранікнення людзей на тэрыторыю Беларусі прыкладна ад 300 да 40 тыс. гадоў таму. У той час як раней (на момант падрыхтоўкі першага тома ВГАБ) лічылася, што першабытны чалавек на тэрыторыі Беларусі з'явіўся ад 100 да 40-35 тыс. гадоў таму назад. Унесены змяненні з улікам новых навуковых поглядаў беларускіх навукоўцаў на працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў IX – пачатку XI ст., удакладнена тэрміналогія на картах, храналогія.