Прадукцыя

АТЛАС “БЕЛАРУСЬ. ДОРОГАМИ ВОЙНЫ 1941-1945».

АТЛАС “БЕЛАРУСЬ. ДОРОГАМИ ВОЙНЫ 1941-1945».
Апiсанне
Атлас “Беларусь. Дорогами войны 1941-1945» складаецца з чатырох раздзелаў, якія адлюстроўваюць гістарычную праўду і памяць аб гераічным мінулым беларускага народа.

Атлас змяшчае карты ваенных дзеянняў, найбуйнейшых бітваў, партызанскага руху часоў Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі. У ім таксама змяшчаюцца факты аб масавым знішчэнні мірнага насельніцтва нацысцкімі злачынцамі.

Сучасная карта Рэспублікі Беларусь прадстаўлена ў атласе аб'ектамі ваенна-гістарычнай спадчыны з тэкставымі апісаннямі і фатаграфіямі. Асаблівае месца займаюць дакументальныя звесткі аб ваенных падзеях у населеных пунктах, абаронцы якіх праявілі мужнасць і стойкасць у гады вайны.

Акрамя картаграфічнай і ілюстрацыйнай інфармацыі на старонках атласа можна знайсці QR-коды, якія вядуць на актуальныя афіцыйныя тэматычныя інтэрнэт-крыніцы.