Прадукцыя

АЛЬБОМ. МІНСК НА СТАРАДАЎНІХ КАРТАХ І ПЛАНАХ

АЛЬБОМ. МІНСК НА СТАРАДАЎНІХ КАРТАХ І ПЛАНАХ
Апiсанне
     Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ў свет альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах». Альбом падрыхтаваны на беларускай мове і з’яуляецца ўнікальным крыніцазнаўчым выданнем. У выданні 140  старонак, дзе апублікавана 84 карты і плана,  а таксама важныя гравюры, малюнкі і дакументы. Дадзены бібліяграфічныя спасылкі. Шэраг дакументаў апублікаваны ўпершыню.
Альбом дае магчымасць выразна ўбачыць развіццё Мінска на працягу двух стагоддзяў (1750–1940-я гг.). У ім публікуецца першы вядомы план Мінска і першая вядомая гравюра горада, усе вядомыя гісторыкам планы XVIII стагоддзя, а таксама пазнейшыя.
     Чытачу, і асабліва жыхару сталіцы, будзе цікава даведацца пра асаблівасці жыцця горада ў мінулыя стагоддзі, пра ўжо легендарныя месцы, якія захаваліся ў сучасных назвах раёнаў, вуліц ці метро.
Альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах» працягвае серыю выданняў пра гарады і рэгіёны Беларусі. У 2019 годзе прадпрыемствам быў выдадзены альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах». Гэтыя выданні дапаўняюць адзін аднаго і даюць вычэрпнае ўяўленне пра гісторыю картаграфіі нашага краю.
      Спецыяльны змест і тэксты распрацавалі: Ілля і Валянціна Андрэевы, Павел Растоўцаў. У выданні  скарыстаны матэрыялы дзяржаўных архіваў і музеяў, а таксама з асабістых калекцый. Усё гэта дазволіла падаць разнастайны і поўны матэрыял, які дае магчымасць чытачу ўбачыць насычаную гісторыю горада, багатую на падзеі.