З 16 кастрычніка 2023 года, у мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021 - 2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777, праводзіцца "Тыдзень нулявога траўматызму".
Мэтай правядзення з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўнае выяўленне парушэнняў норм аховы працы і выпрацоўка і прымяненне мер па іх устараненню. На прадпрыемстве распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму".
Канцэпцыя «Нулявы траўматызм» (Vision Zero) распрацавана Міжнароднай асацыяцыяй сацыяльнага забеспячэння (МАСА) і прадстаўлена ў г. Сінгапуры 4 верасня 2017 г. на XXI Сусветным кангрэсе па бяспецы і гігіене працы.
РУП "Белкартаграфія" выдала новы атлас "Птицы Беларуси".
На старонках атласа прадстаўлены птушкі, якія сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі. З дапамогай атласа вы зможаце азнаёміцца з агульнымі арніталагічнымі паняццямі, даведацца, як класіфікуюцца птушкі. Вы атрымаеце ўяўленне пра птушак, якія сустракаюцца ў Беларусі, даведаецеся, пра якія віды неабходна клапаціцца асабліва старанна, бо яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Атлас расказвае не толькі пра асаблівасці знешняга выгляду птушак, але і дае магчымасць паслухаць іх галасы з дапамогай QR-кода.
Дзякуючы атласу вы даведаецеся аб званні "Птушка года" і пазнаёміцеся з яго ўладальнікамі. Здзівіцеся птушыным рэкордам у розных катэгорыях і ў канцы зможаце праверыць атрыманыя веды з дапамогай крыжаванкі.
Набыць выданне можна ў фірмена магазіне прадпрыемства (пр. Машэрава 17/2-1), інтэрнэт-магазіне і кнігагандлёвай сетцы Рэспублікі Беларусь.
Упершыню фундаментальнае картаграфічнае выданне – Нацыянальны атлас – стала даступна ў электронным выглядзе. Раней друкаванае выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках, у свабодным продажы яго не было. Цяпер атлас даступны ўсім жадаючым па спасылцы.
Атлас аб'ядноўвае 20 раздзелаў і звыш 700 карт і схем, многія з якіх апублікаваны ўпершыню. Над стварэннем працавалі сотні спецыялістаў з навуковых і навучальных устаноў і арганізацый Беларусі. Гэта вядучыя гісторыкі, географы, картографы, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў краіны. Унікальны фундаментальны навукова-даведачны твор сістэматызуе і візуалізуе комплексную інфармацыю аб прыродзе, насельніцтве, эканоміцы, экалогіі, культуры і гісторыі краіны. Нацыянальны атлас можа быць выкарыстаны ў дзяржаўным кіраванні, навуцы, адукацыі, міжнародных адносінах і будзе цікавы шырокаму колу спажыўцоў.
РУП "Белкартаграфія" выпусціў карту "Кулинарное наследие Беларуси".
З дапамогай карты можна адправіцца ў кулінарнае падарожжа па прасторах Беларусі. На карце вы знойдзе не толькі такія звыклыя стравы беларускай кухні, як дранікі ці мачанка, але і ўнікальныя стравы, якія характэрны пэўным рэгіёнам. Напрыклад, клёцкі "з душамі" ці смажаныя ўюны. Таксама на карце можна знайсці апісанне кулінарных традыцый прыгатавання той ці іншай стравы і інфармацыю аб розных гастранамічных фестывалях, якія праходзяць па ўсёй Беларусі.
Карта заклікана папулярызаваць мясцовыя кулінарныя асаблівасці, традыцыйныя стравы і рэцэпты беларускай кухні і будзе цікавая жыхарам Беларусі, турыстам і ўсім неабыякавым да кулінарных традыцый Беларусі. Маштаб карты 1:850 000.