Прадукцыя

Святыни и чудотворные реликвии Беларуси

Святыни и чудотворные реликвии Беларуси
Апiсанне
На тэрыторыі нашай краіны існуе мноства святынь і цудатворных рэліквій, да якіх штогод прыязджаюць тысячы паломнікаў і турыстаў з розных краін свету, каб іх убачыць, пакланіцца, аддаць даніну павагі, папрасіць аб дапамозе. Адпраўляючыся ў паломніцкае або турыстычнае падарожжа па святых месцах, чалавек мімаволі пераносіцца са свету паўсядзённай рэальнасці ў свет духоўны.

З дапамогай інфармацыйнай часткі карты вы зможаце даведацца пра тое, якія праваслаўныя і каталіцкія святыні захоўваюцца ў храмах Беларусі. Гісторыю будаўніцтва гэтых храмаў, іх месцазнаходжанне. Асобны раздзел прысвечаны цудатворным абразам: гісторыі іх здабыцця, цудатворным уласцівасцям, якімі яны валодаюць. Таксама прыведзены спіс святых крыніц Беларусі і іх месцазнаходжанне.

На іншым развароце размешчана карта Беларусі ў маштабе 1:1 100 000, на якую нанесены схематычныя выявы святынь Беларусі, пазначаны месцазнаходжанні абразоў (спісаў абразоў) і святых крыніц.