Прадукцыя
МИНСК
Апiсанне
Славутасці, аб'екты індустрыі турызму. Турысцкая карта. Маштаб 1:45 000.  Маштаб цэнтра горада: 1:15 000. Руская мова.
На адным баку выдання размешчана карта Мінска ў маштабе 1:45 000. На карту нанесены асноўныя славутасці горада, аб'екты інфраструктуры, індустрыі турызму і сацыяльна-бытавога абслугоўвання, дадзена даведачная інфармацыя аб гасцініцах горада і дыпламатычных прадстаўніцтвах. Прыведзены паказальнік вуліц і плошчаў.
На другім баку выдання размешчана падрабязная карта цэнтра горада ў маштабе 1:15 000 з указаннем асноўных славутасцей, музеяў, галерэй, выставачных залаў, тэатраў і фізкультурна-спартыўных устаноў.
Выданне будзе карысным для жыхароў Мінска, аматараў падарожжаў, аўтааматараў, а таксама стане выдатным падарункам для гасцей сталіцы.