Прадукцыя
ХАТЫНЬ. КУРГАН СЛАВЫ. ДАЛЬВА
Апiсанне
     Буклет, прысвечаны тром мемарыяльным комплексам: Хатынь, Курган Славы, Дальва.
     Хатынь – мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс у памяць жыхароў вёскі Хатынь Лагойскага раёна і іншых беларускіх вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні і мірных жыхароў Беларусі, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
     Курган Славы створаны рукамі многіх тысяч жыхароў Беларусі ў гонар Савецкай Арміі, якая вызваліла ў 1944 г. іх родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
     Дальва – мемарыяльны комплекс на месцы былой вёскі Дальва Лагойскага раёна, спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі 19 чэрвеня 1944 г.разам з яе жыхарамі.