Прадукцыя

Буклет “Геадэзічная дуга Струвэ. 1816-1855”.

Буклет “Геадэзічная дуга Струвэ. 1816-1855”.
Апiсанне
Геадэзічная дуга Струвэ – ланцуг з 265  асноўных і 65 дадатковых трыянгуляцыйных пунктаў, які працягнуўся больш чым на 2820 кіламетраў ад горада Фугленес (Нарвегія) да ўзбярэжжа Чорнага мора. Градуснае вымярэнне праводзілася з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру.

15 ліпеня 2005 года на 29 сесіі Міжнароднага камітэта па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, упершыню ў гісторыі, навукова-тэхнічны трансгранічны аб'ект (ён аб'ядноўвае 10 еўрапейскіх краін) быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад назвай “Геадэзічная дуга Струвэ”. На тэрыторыі Беларусі захавалася самая вялікая колькасць пунктаў Дугі.

Пра ўсё гэта, а таксама пра заснавальнікаў Дугі, пошукава-даследчых работах па выяўленні яе пунктаў на тэрыторыі Беларусі, захаваных і унесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, рэканструяваных і згубленых пунктах Дугі вы зможаце даведацца з дапамогай буклета.