Прадукцыя

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ. МАСШТАБ 1:850 000

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ. МАСШТАБ 1:850 000
Апiсанне
Маштаб карты 1:850 000, памер – 83×68 см. На карце абноўлены цэнтры сельсаветаў, удакладнены колькасць насельніцтва і дарожная сетка.

На палітыка-адміністрацыйнай карце Рэспублікі Беларусь дадзена інфармацыя аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні Беларусі па абласцях і раёнах (з указаннем колькасці сельскіх саветаў у кожным раёне). Абазначаны межы дзяржаў, абласцей (ваяводстваў у Польшчы і паветаў у Літве), раёнаў у Рэспубліцы Беларусь, нацыянальных паркаў і запаведніка. Населеныя пункты класіфікаваны па колькасці жыхароў і тыпу паселішча (горад, пасёлак гарадскога тыпу, сельскі населены пункт).

Для зручнасці выкарыстання і даўгавечнасці папяровая карта можа быць заламінаваны і дапоўнена трымальнікамі.