Прадукцыя

Республика Беларусь. Физическая карта. Политико-административная карта

Республика Беларусь. Физическая карта. Политико-административная карта
Апiсанне
Насценная карта «Республика Беларусь. Физическая карта. Политико-административная карта» маштабу 1:1 000 000. Выданне складаецца з двух лістоў, на якіх размешчаны фізічная і палітыка-адміністрацыйная карты Беларусі – адны з самых папулярных і запатрабаваных карт Беларусі. У адным выданні яны аб'яднаны ўпершыню.

Фізічная карта змяшчае фізіка-геаграфічныя звесткі, адлюстроўвае асаблівасці прыроды і ландшафту Беларусі, а палітыка-адміністрацыйная карта паказвае адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны і змяшчае палітыка-адміністрацыйныя звесткі.