Прадукцыя

ЧАШНИКИ. НОВОЛУКОМЛЬ. ЧАШНИКСКИЙ РАЙОН

ЧАШНИКИ. НОВОЛУКОМЛЬ. ЧАШНИКСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
      Чашнікі – невялікі раённы цэнтр, які размяшчаецца за 90 кіламетраў на захад ад Віцебска. Упершыню горад згадваецца ў 1504 годзе, як адно з найбуйнейшых паселішчаў Полацкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы зручнаму размяшчэнню горад доўгія стагоддзі захоўваў статус аднаго з галоўных гандлёвых цэнтраў Беларусі, гэтаму, у тым ліку, садзейнічала будаўніцтва  Бярэзінскай воднай сістэмы ў 1797–1805 гадах, якая дазволла злучыць рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў.
      Сёння Чашнікі – адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна. Найбуйнейшым горадам раёна з'яўляецца Новалукомль. Візітная картка Новалукомля – Лукомская ДРЭС – самая магутная электрастанцыя Беларусі.
На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Чашніцкага раёна, на якой абазначаны гідраграфія, населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), шляхі зносін, расліннасць і славутасці. На другім баку – падрабязныя планы гарадоў Чашнікі і Новалукомль з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада.
      План горада Чашнікі дадзены ў маштабе 1:15 000, план Новалукомля – 1:20 000, карта раёна – у маштабе 1:100 000.