Прадукцыя

ПОСТАВСКИЙ РАЙОН. ПОСТАВЫ. ВОРОПАЕВО. ЛЫНТУПЫ

ПОСТАВСКИЙ РАЙОН. ПОСТАВЫ. ВОРОПАЕВО. ЛЫНТУПЫ
Апiсанне
   Пастаўскі раён – адзін з найпрыгажэйшых раёнаў Беларусі. Ён багаты на помнікі прыроды, археалогіі, гісторыі, архітэктуры: шматлікія валуны, гарадзішчы, касцёлы, цэрквы, сядзібы. Асаблівай увагі заслугоўвае найстарэйшы помнік архітэктуры раёна і адзін з найстарэйшых храмаў Беларусі – касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі, рэдкага для Беларусі абароннага тыпу. Яго старажытныя сцены былі ўзведзены больш за 400 гадоў таму і за стагоддзі існавання храм ні разу не зачыняўся.
   Цэнтрам раёна з'яўляецца горад Паставы, першае ўпамінанне аб якім адносіцца да 1409 года. У 1720 годзе горад перайшоў у валоданне роду Тызенгаўзаў, якія кардынальна змянілі яго знешні выгляд і пераўтварылі ў прамысловы і культурны цэнтр таго часу. І сёння візітнай карткай горада застаецца палац Тызенгаўзаў і гістарычная забудова цэнтра горада («Дом рамесніка», «Дом лекара» і інш) 18–19 стагоддзяў, якія былі пабудаваны па праектах запрошанага з Італіі архітэктара Джузэпэ Сака. Упрыгожваннем горада служыць касцёл Святога Антонія Падуанскага, архітэктура якога выдатна ўпісана ў навакольны ландшафт.
   На абноўленай карце вы знойдзеце падрабязную карту горада ў маштабе 1:10 000, пасёлкаў Варапаева (маштаб 1:17 000), Лынтупы (маштаб 1:15 000) і карту Пастаўскага раёна (маштаб 1:100 000).