Прадукцыя

ДУБРОВЕНСКИЙ РАЙОН. ДУБРОВНО

ДУБРОВЕНСКИЙ РАЙОН. ДУБРОВНО
Апiсанне
     Дуброўна – раённы цэнтр на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Першыя згадкі пра горад датуюцца 1393 годам. У 1630 годзе ў горадзе быў пабудаваны манастыр бернардынцаў, жылы корпус якога і сёння сустракае гасцей горада пры ўездзе.
     Шматлікія войны, якія прайшлі праз Дубровенскія землі, знішчылі практычна ўсе гістарычныя славутасці раёна і горада.
     Пакінула свой след тут і Другая сусветная вайна. У ваколіцах вёскі Рыленкі ў 1943 – 1944 ішлі моцныя баі, у якіх загінула больш за 10 000 савецкіх воінаў. І менавіта тут пачалася наступальная аперацыя «Баграціён», дзякуючы якой была вызвалена тэрыторыя Беларусі. У 1974 годзе на месцы пахавання быў адкрыты мемарыяльны комплекс.
     Сёння горад вядомы далёка за межамі Беларусі дзякуючы Міжнароднаму фестывалю музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», які праводзіцца з 1993 года.
     План горада прадстаўлены ў маштабе 1:12 000, карта раёна – у маштабе 1: 100 000.