Прадукцыя

СЛАВГОРОДСКИЙ РАЙОН. СЛАВГОРОД

СЛАВГОРОДСКИЙ РАЙОН. СЛАВГОРОД
Апiсанне
Слаўгарадскі край багаты традыцыямі і славіцца шматвяковай гісторыяй. Слаўгарад (летапісны Прапойск, Пропошеск, Прупой) упершыню згадваецца ва Устаўной Грамаце 1136 года смаленскага князя Расціслава Мсціславіча.

Сваё гучнае імя Слаўгарад атрымаў у 1945 годзе пасля гераічных баёў пры вызваленні тутэйшых месцаў.

На Слаўгарадскай зямлі знаходзяцца унікальныя помнікі прыроды, гісторыі, культуры, архітэктуры.

Блакітная крыніца – самая буйная ва Усходняй Еўропе крыніца, якая ўяўляе сабой невялікае возера памерам 20 на 12 метраў. Інстытут геахіміі і геафізікі НАН даследаваўшы ваду «Блакітнай крыніцы», прызнаў яе самай чыстай у нашай краіне.  Асаблівасць гэтай крыніцы яшчэ і ў тым, што тэмпература вады незалежна ад пары года ў ім пастаянная – 5°C.

Ёсць на Слаўгарадчыне і месцы баявой славы. Сярод іх – аграгарадок Лясная. Тут падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гг. рускія войскі пад камандаваннем Пятра I атрымалі перамогу над шведамі, якая, па словах імператара, стала «маці Палтаўскай перамогі». У гонар гэтай падзеі па праекце архітэктара А. І. Гагена узведзены Свята-Петрапаўлаўскі храм-помнік і абеліск працы скульптара А. С. Обера. Паводле задумы аўтара, храм-помнік спалучае рысы крэпасці і царквы, а сваім абліччам нагадвае Спаскую вежу Маскоўскага Крамля.

На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Слаўгарадскага раёна, на якой пазначаны: населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), расліннасць, гідраграфія і славутыя мясціны.

На другім баку размешчаны падрабязны план Слаўгарада з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Пазначаныя ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада.

План горада дадзены ў маштабе 1:10 000, карта раёна – у маштабе 1: 100 000.