Прадукцыя

КРУГЛОЕ. КРУГЛЯНСКИЙ РАЙОН

КРУГЛОЕ. КРУГЛЯНСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     Круглянскі раён прыцягвае ўвагу аматараў прыроды і актыўнага адпачынку. Асноўныя прыродныя багацці звязаны з галоўнай воднай артэрыяй раёна – р. Друць. Па яе берагах раскінуліся лясы, а на самой рацэ створана Цяцерынскае вадасховішча – адно з найпрыгажэйшых месцаў раёна. Цікавяць турыстаў і архітэктурныя помнікі ХІХ ст. – царква Святога Мікалая ў в. Тубышкі і Пакроўская царква ў в. Дудаковічы.
     Гісторыка-культурная нематэрыяльная спадчына раёна прадстаўлена тэхналогіяй вырабу драўляных музычных інструментаў майстрамі Круглянскага раёна пад кіраўніцтвам Аляксандра Харкевіча.
     Акрамя наведвання гістарычных месцаў раёна, турысты могуць акунуцца ў культурнае і гістарычнае жыццё горада. Цэнтральнае месца Круглага займае Алея Герояў, закладзеная ў гарадскім парку ў гонар ураджэнцаў раёна, якія змагаліся ў гады Другой сусветнай вайны. Прыемнай традыцыяй для гараджан і аматараў падзейнага турызму стала правядзенне штогадовага рэгіянальнага свята-конкурсу «Свята лялькі».
     На адным баку выдання вы знойдзеце падрабязную карту Круглянскага раёна, на якой пазначаны гідраграфія, населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), расліннасць і славутасці.
     На другім баку размешчаны падрабязны план Круглага з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада і славутасці.
     Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Круглага і яго наваколля.
     План горада прадстаўлены ў маштабе 1:10 000, карта раёна – у маштабе 1:100 000.