Прадукцыя
Кіраўскі раён. Кіраўск.
Апiсанне
Кіраўск з'явіўся на картах БССР толькі ў другой палове 1930-х, калі на месцы былога сяла Качэрычы пачалося будаўніцтва новага пасёлка, які з 1939 года стаў раённым цэнтрам.

Сучасны Кіраўск не можа пахваліцца вялікай колькасцю выдатных мясцін. Сярод самых папулярных – гарадскі парк, які насычаны рознымі статуэткамі, фантанамі, дарожкамі і лавачкамі. Ён стварае ўражанне спакою і утульнасці. А яшчэ там ёсць куток жывой прыроды з трусамі, фазанамі і іншай жыўнасцю.
Цікавымі турыстычнымі аб'ектамі раёна лічацца Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль – помнік архітэктуры класіцызму пачатку ХІХ ст. і мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в. Боркі.

Кіраўскі раён багаты і на прыродныя славутасці, якія спадабаюцца аматарам экалагічнага адпачынку. Сярод іх прыродаахоўныя тэрыторыі: рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Свіслацка-Бярэзінскі”, батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Парк Жылічы”, гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння “Белыя рэчкі” і “Любін бор”, помнік прыроды мясцовага значэння “Дубовы гай”.