Прадукцыя
Клічаўскі район. Клічаў
Апiсанне
Першыя звесткі пра Клічаў з'яўляюцца ў 1592 годзе – тады гэта была вёска Клічава ў складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Візітная картка Клічаўскага раёна – Рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Астравы Дулебы» – унікальны прыродны комплекс некранутых цывілізацыяй лясоў і старажытных рэліктавых балот. Па плошчы заказнік займае другое месца ў Беларусі. На тэрыторыі заказніка зарэгістравана 705 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 170 відаў жывёл і 118 відаў птушак. Заказнік з'яўляецца месцам пражывання большасці рэдкіх і знікаюшчых відаў жывёл і птушак.

Увагу турыстаў прыцягваюць і іншыя памятныя месцы Клічаўскага раёна. За два кіламетры ад в. Усакіна, на месцы спаленых вёсак Вязень і Сялец, створаны мемарыяльны комплекс і рэканструяваны партызанскі лагер. У гады нямецкай акупацыі 1941–1943 гадоў на тэрыторыі Клічаўскага раёна існавала адна з самых буйных партызанскіх зон Беларусі, плошча якой перавышала 3 тыс.км2.

На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Клічаўскага раёна, на якой пазначаны: населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), шляхі зносін, расліннасць, гідраграфія і вядомыя мясціны.

На другім баку размешчаны падрабязны план Клічава з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Пазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада і вядомыя мясціны.

Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Клічава і яго ваколіц.