Прадукцыя
ГЛУССКИЙ РАЙОН. ГЛУСК
Апiсанне
Глуск – самы паўднёвы пасёлак Магілёўскай вобласці, размешчаны на маляўнічых берагах ракі Пціч.
   На думку вядомага географа-тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Глуск» узнік у выніку трансфармацыі слоў «глух» і «глуш». Часам заснавання Глуска лічыцца пачатак будаўніцтва замка. Першы замак быў драўляны і
пабудаваны ў 16 стагоддзі Юрыем Гальшанскім. Паводле легенды ад замчышча да Бабруйска (да якога 40 кіламетраў) вялі праз Пціч падземныя хады. Сёння пра замак нагадваюць толькі яго валы, якія з'яўляюцца найбуйнейшым археалагічным помнікам раёна. У горадзе часткова захавалася тыповая гарадская забудова канца XIX – пачатку XX стст., як каменная, так і драўляная. Яшчэ адна знакавая славутасць горада размешчана на гарадскіх могілках – гэта магіла, якая датуецца 1819 г. Тут спачывае палкоўнік Філіп Бістрам – сын барона Ота фон Бістрама, бургамістра Рэвеля (Таліна) і Аўгусты фон Крузенштэрн – сёстры знакамітага расійскага мараплаўца Івана Крузенштэрна. А ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі можна ўбачыць знаходкі з Глускага замка, уражлівую калекцыю прасаў і ўнікальны станок для вытворчасці спартры (палатна з асінавай стружкі).
   На адным баку выдання размешчаны падрабязны план пасёлка ў маштабе 1:10 000, на другім баку – карта Глускага раёна ў маштабе 1: 100 000, на якой паказаны населеныя пункты, гідраграфія, шляхі зносін, расліннасць, асноўныя славутасці і аб'екты інфраструктуры.
Наклад карты 1000 асобнікаў.