Прадукцыя
Чаусский район. Чаусы
Апiсанне
Багаты сваёй гісторыяй і маляўнічай прыродай Чавускі раён размешчаны ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр раёна – г. Чавусы, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у сярэдзіне XVI ст. як в. Чавусавічы ў складзе Магілёўскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага.

Сучасныя Чавусы – утульны, зялёны горад. Знаёмства з ім лепш за ўсё пачаць з будынка казначэйства, пабудаванага ў 1902 г. Тут знаходзіцца Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, які прапануе паглядзець багатую экспазіцыю і пазнаёміцца з гісторыяй краю і яго знакамітых ураджэнцах.

Чавуская зямля захоўвае на сваёй тэрыторыі шэраг помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры: Свята-Мікольская царква ў в. Благавічы – помнік архітэктуры XIX ст.; гарадскі парк, заснаваны ў 1884 г., які ўключае ў сябе Алею герояў і помнік воінам-вызваліцелям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; касцёл Панны Марыі-Маці і царква Ушэсця.

У раёне праводзяцца масавыя мерапрыемствы і фестывалі, якія прывабліваюць турыстаў: свята-конкурс «Зялёныя святкі» на тэрыторыі крыніц «Байкава», этнасвята «У госці да радзімічаў» у аграгарадку Радомля.