Прадукцыя

БОБРУЙСК. БОБРУЙСКИЙ РАЙОН

БОБРУЙСК. БОБРУЙСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     Абноўлена 2021г.
     Гісторыя засялення людзьмі бабруйскай зямлі датуецца канцом ІІІ – пачаткам ІІ тыс. да н. э., а горад Бабруйск упершыню згадваецца ў грамаце вялікага князя літоўскага Ягайлы брату Скіргайлу ў 1387 годзе. Першая вядомая карта, на якую нанесены Бабруйск, была выдадзена ў горадзе Базелі і датуецца 1540 годам.
     Сёння Бабруйск – самы буйны населены пункт Беларусі, які не з'яўляецца абласным цэнтрам. Бабруйск славіцца мноствам славутасцяў:
- асабняк купчыхі Кацнельсон (па чутках яна ўбачыла дом у Прыбалтыцы і загадала па частках даставіць яго ў Бабруйск);
- друкарня Непагодзіна (адна з найстарэйшых дзеючых друкарняў у Беларусі, якая не спыняла працы нават у гады Вялікай Айчыннай вайны);
- будынак касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
- скульптура Бабра, якую на ўдачу трэба пацерці за нос.
     Зразумела, самай вядомай і папулярнай славутасцю з'яўляецца Бабруйская крэпасць. У свой час у крэпасці служылі дзекабрысты М. П. Бястужаў-Румін, С. І. Мураўёў-Апостал, В. С. Нораў і іншыя. Яе наведваў імператар Аляксандр I. Крэпасць сыграла важную ролю ў вайне 1812 года, а да 1836 года, на думку Мікалая I, крэпасць была адной з лепшых на тэрыторыі Еўропы. Але да 1897 года яна страціла сваё ваеннае значэнне і паступова прыйшла ў запушчэнне. Сёння мы можам бачыць толькі рэшткі некалі велічнага збудавання.
     Усе гэтыя славутасці, а таксама падрабязны план горада, карту раёна, з указаннем населеных пунктаў, гідраграфіі, шляхоў зносін, расліннасці, асноўных славутасцяў і аб'ектаў інфраструктуры вы знойдзеце ў выданні «Бабруйскі раён. Бабруйск». Карта горада дадзена ў маштабе 1:20 000, карта раёна - 1: 100 000.