Прадукцыя

БЕЛЫНИЧИ. БЕЛЫНИЧСКИЙ РАЙОН

БЕЛЫНИЧИ. БЕЛЫНИЧСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
Бялынічы – невялікі горад на захадзе Магілёўскай вобласці. Першае згадванне аб горадзе ў летапісе адносіцца да 1577 года. Аднак па легендзе горад быў заснаваны ў 1240 годзе кіеўскімі манахамі, уцекачамі з горада ў сувязі з набегам хана Батыя. Манахі ратавалі старажытную візантыйскую ікону Багародзіцы. Рухаючы па Дняпры, а затым па яго прытоку, рацэ Друць, яны прыплылі да высокай, пакрытай лесам, гары. У першую ж ноч ад іконы стала зыходзіць цудоўнае ззянне – і сярод ночы стала светла як днём. Манахі палічылі гэта добрым знакам і пабудавалі на гары царкву, вакол якой утварылася паселішча. Адсюль і назва горада Бялынычы – Белыя ночы.
Сам раён быў заселены значна раней – у эпоху мезаліту (9-5 тыс.гадоў да н. э.), пра што сведчаць стаянкі старажытных людзей, гарадзішчы і курганныя могільнікі, выяўленыя на тэрыторыі раёна.
За шматвяковую гісторыю тэрыторыя раёна пацярпела ад мноства войнаў, і на жаль, захавалася даволі мала гістарычных і архітэктурных помнікаў.
Аднак Бялынічам і раёну ёсць чым здзіўляць!
Самая галоўная славутасць горада – цудатворны абраз Божай Маці, той самы, які ратавалі кіеўскія манахі ў 1240 годзе, і які даў назву гораду. Арыгінал абраза быў згублены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але вернікам даступны спіс абраза пачатку XX стагоддзя, які бесперапынна міраточыць ужо некалькі гадоў запар, чым прыцягвае шматлікіх паломнікаў не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін. Цікава, што абраз Бялыніцкай Багародзіцы аднолькава ўшанаваны і ў праваслаўных, і ў каталікоў.
Не менш цікавы і загадкавы комплекс вялікіх і маленькіх камянёў з выбітымі на іх сімваламі (крыжамі, коламі, трыкутнікамі, лініямі), выяўлены нядаўна ў ваколіцах вёскі Заазер'е. Па адной з версій, калісьці на гэтым месцы было старажытнае капішча багіні Мажаны, заступніцы (абаронцы) свету мёртвых, багіні зімы. Валуны гэтыя мелi сакральнае значэнне і выкарыстоўвалiся падчас язычніцкіх рытуалаў.
У 20-ці кіламетрах ад Бялынічаў нарадзіўся выбітны жывапісец-пейзажыст Б.К. Бялыніцкі-Біруля. Сёння ў Бялынічах працуе мастацкі музей імя гэтага дзіўнага жывапісца, у якім можна ацаніць арыгінальныя палотны мастака.
Усе гэтыя цікавыя месцы, а таксама падрабязны план горада, карту раёна з паказам населеных пунктаў, гідраграфіі, шляхоў зносін, расліннасці, асноўных славутасцяў і аб'ектаў інфраструктуры вы знойдзеце на гэтай карце.
Карта горада дадзена ў маштабе 1:11 000, карта раёна – 1: 100 000.
Падарожнічайце і пазнавайце новае разам з РУП»Белкартаграфія"!