СОЛИГОРСК. КРАСНАЯ СЛОБОДА. СТАРОБИН. СОЛИГОРСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
Горад Салігорск уваходзіць у ТОП-5 самых маладых гарадоў Беларусі. Заснаваны ён быў у 1958 годзе пасля таго, як у гэтым рэгіёне пачалася прамысловая распрацоўка калійнай солі. За 66 гадоў, якія прайшлі з дня закладкі першага каменя, насельніцтва горада павялічылася да 97,8 тысяч чалавек (на 1 студзеня 2024 года).
Сёння Салігорск – буйны адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр. А таксама адзін з самых дагледжаных гарадоў Беларусі: паводле вынікаў Рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Беларусі ў 2023 годзе Салігорск атрымаў перамогу ў сваёй катэгорыі гарадоў.
Нягледзячы на маладосць, гораду ёсць чым здзівіць турыстаў.
Самая прыкметная славутасць салігорскіх краёў – гэта тэрыконы – месцы навала адходаў калійнай вытворчасці. Іх відаць ужо за некалькі кіламетраў пры пад'ездзе да горада.
Цікавы краязнаўчы музей у Салігорску: яго інтэр'ер аформлены ў выглядзе штрэкаў у шахце: прыніжаная столь, закруглены краі бакавых вітрын, галоўным колерам з'яўляецца бардова-чырвоны (колер калійнай солі).
У музеі РУП ВА «Беларуськалій» знаходзіцца экспанат, які па выніках праекта «Сем цудаў прыроды Міншчыны», прызнаны абсалютным пераможцам конкурсу. Экспанат уяўляе сабой закамянелыя рэшткі ракападобнай істоты, якую знайшлі шахцёры. Жыла яна прыкладна 350-360 мільёнаў гадоў таму, у дэвонскі перыяд палеазойскай эры, калі значную частку сучаснай Беларусі пакрывала дагістарычнае мора.
Цікавая традыцыя захавалася ў Салігорскім раёне: статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці прысвоены Каляднаму абраду «Шчадрэц» вёскі Рог Салігорскага раёна. Абрад штогод праводзіцца ў ноч з 13 на 14 студзеня. Асаблівасцю абрада з'яўляецца галоўны персанаж усяго дзейства і захавальнік традыцый – Дзед Продак. Аналага маскі дзеда-продка, якую фалькларысты выкарыстоўваюць у абрадзе, няма нідзе ў Беларусі.
Маштаб плана горада 1:10 000, планаў пасёлкаў 1:15 000 Маштаб карты раёна 1:110 000.