Прадукцыя

Петрыкаўскі раён. Петрыкаў. Капаткевічы

Петрыкаўскі раён. Петрыкаў. Капаткевічы
Апiсанне
У 2023 годзе Петрыкаў адзначыў 500-годдзе з моманту першай пісьмовай згадкі. Але па легендзе ён быў заснаваны яшчэ ў X стагоддзі ятважскім князем, які пры хрышчэнні атрымаў імя Пётр, ад якога і пайшла назва горада.

Дакрануцца да гістарычнай спадчыны горада і раёна можна ў гісторыка-краязнаўчым музеі, у экспазіцыі якога прадстаўлены экспанаты пачынаючы з сярэдняга каменнага веку.

Яшчэ адным цікавым месцам для наведвання з'яўляецца дом-музей дзеда Талаша, (найстарэйшага партызана ў гады Вялікай Айчыннай вайны), адкрыты ў 1989 годзе ў яго сядзібе ў в. Навасёлкі. Пагрузіцца ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны таксама дапаможа агляд Мазырскага ўмацаванага раёна, частка якога размяшчаецца на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна. Унікальнасць Мазырскага ўмацаванага раёна заключаецца ў тым, што ён складаецца з падземных крэпасцей – «мін» (агнявая група з некалькіх дотаў, злучаных падземнымі хадамі), аналагаў якім у Беларусі няма.

Усім турыстам, якім блізкая самабытная культура палешукоў, будзе цікава наведаць «Музей пад адкрытым небам» у аг. Ляскавічы, адкрыты ў 2020 годзе. Беларускія традыцыі і Палеская гісторыя, мясцовы каларыт і назапашаны досвед продкаў: кавальства і ганчарства, саломапляценне і ткацтва, бондарства і лозапляценне, традыцыі рыбалкі і палявання – усё гэта чакае вас у новым музеі.

Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Петрыкава і яго наваколля.

План Петрыкава дадзены ў маштабе 1:8 000, карта раёна – у маштабе 1:100 000, план Капаткевічаў – 1:12 000.