Прадукцыя

НАРОВЛЯ. НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН

НАРОВЛЯ. НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     Нароўля ўпершыню згадваецца ў сярэдзіне 18 стагоддзя як мястэчка ў складзе Рэчы Паспалітай, але тэрыторыя вакол горада была заселена значна раней – археолагамі знойдзена старажытнае паселішча эпохі бронзавага веку.
Сёння візітнай карткай Нароўлі з'яўляецца адно з найстарэйшых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Беларусі – цукерачная фабрыка заснаваная Эдуардам Горватам у 1913 годзе, якая з 1928 года носіць назву "Красный Мозырянин".
     Адна з галоўных славутасцей горада - гісторыка-этнаграфічны музей, які размяшчаецца ў будынку, пабудаваным у канцы 19 стагоддзя і які з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.
     Нараўлянскі раён – адзін з самых рачных і "зялёных" раёнаў краіны – 58% плошчы раёна займаюць лясы, а па яго тэрыторыі, акрамя паўнаводнай Прыпяці, працякае больш за 20 рэк.
     На адным баку выдання вы знойдзеце падрабязную карту Нараўлянскага раёна, на якой пазначаны гідраграфія, населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), расліннасць і славутасці.
     На другім баку размешчаны падрабязны план Нароўлі з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада і славутасці.
     Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Нароўлі і яго наваколля.
     План горада прадстаўлены ў маштабе 1:12 000, карта раёна - у маштабе 1:100 000.