Прадукцыя

Карта “Ельский район. Ельск”

Карта “Ельский район. Ельск”
Апiсанне
Асноўнае месца, дзеля чаго многія людзі і прыязджаюць у Ельск – Храм Святой Жываначальнай Тройцы. Царква, пабудаваная ў 1780 годзе, з'яўляецца помнікам драўлянага народнага дойлідства XVIII стагоддзя. У царкве захоўваецца мясцовая святыня – Васькоўскі цудатворны абраз Божай Маці.

Гасцям горада таксама варта наведаць мясцовы краязнаўчы музей, разыначкай якога з'яўляецца збор з 65 карцін ураджэнца Ельшчыны Міхаіла Засінца.

У цэнтры горада размешчаны мемарыяльны комплекс “Ахвярам XX стагоддзя”, які быў узведзены ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў аварыі на ЧАЭС.
Славутасці ёсць не толькі ў Ельску, але і ў іншых кутках раёна. На тэрыторыі Качышчанскага лясніцтва расце дзіўны помнік прыроды: пяціствольная сасна-чаша. Некаторыя лічаць яе самым прыгожым дрэвам Гомельскай вобласці. Таксама на тэрыторыі Ельскага раёна растуць чорныя бярозы – рэдкі для Беларусі від.

Адшукаць на тэрыторыі района сляды знакамітага Екацярынінскага шляху, які вёў калісьці з Пецярбурга на Валынь, будзе цікава не толькі даросламу, але і дзіцяці. Па дарозе, пабудаванай па загадзе Кацярыны II у канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя, праязджалі такія вядомыя гістарычныя асобы, як Мікалай I са сваёй сям'ёй, палкаводзец Міхаіл Кутузаў і многія іншыя.