Прадукцыя
ДОБРУШ. ДОБРУШСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     Добрушскі раён размешчаны ў межах Гомельскага Палесся на мяжы трох дзяржаў – Беларусі, Украіны і Расіі.
     Адміністрацыйны цэнтр раёна – горад Добруш. Візітнай карткай горада з'яўляецца Добрушская папяровая фабрыка, заснаваная ў 1870 годзе. Сёння комплекс будынкаў Добрушскай папяровай фабрыкі з'яўляецца ўнікальным прыкладам прамысловай архітэктуры XIX стагоддзя.
     Яшчэ адно горадаўтваральнае прадпрыемства горада ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод" – адзіны вытворца фарфоравага посуду ў Беларусі. Прадукцыя завода вядома далёка за межамі нашай краіны.
     На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Добрушскага раёна, на якой абазначаны гідраграфія, населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), шляхі зносін, расліннасць і славутасці. На другім баку – падрабязны план горада Добруша з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада.
     План горада Добруша прадстаўлены ў маштабе 1:10 000, карта Добрушскага раёна – у маштабе 1:100 000.