Прадукцыя
ЧЕЧЕРСК. ЧЕЧЕРСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
Чачэрскі раён – край з найбагацейшай гісторыяй. Людзі засялілі гэтыя землі каля 26 тысяч гадоў таму: на тэрыторыі раёна археолагі знайшлі некалькі дзясяткаў стаянак чалавека эпохі палеаліту, найстаражытная з якіх вядомая кожнаму школьніку – стаянка Бердыж. Горад Чачэрск вышэйшы росквіт атрымаў у канцы 18 стагоддзя. Дзякуючы графу Чарнышову, якому горад быў падораны Кацярынай II, у Чачэрску з'явілася царква (адзіны ў Беларусі храм-ратонда) і ратуша, адна з трох захаваўшыхся арыгінальных ратуш у Беларусі. У свой час Чачэрск наведвалi Кацярына II, Мікалай I, Аляксандр II, а таксама Аляксандр Пушкін.
   Сёння Чачэрску і Чачэрскаму раёну таксама ёсць чым здзівіць гасцей. Напрыклад, самалётам-помнікам, які размешчаны ў цэнтры горада. Гэта рэактыўны самалёт ТУ 124Ш, якіх у свеце налічваецца ўсяго 14 асобнікаў. Або ўнікальным для Беларусі музеем Хлеба, размешчаным у аграгарадку Бацвiнава, дзе вам не толькі раскажуць пра ўсе этапы вырошчвання і прыгатавання хлеба, але і дадуць паспрабаваць сапраўдны хатні хлеб, выпечаны па старажытных рэцэптах. Усе гэтыя славутасці, а таксама падрабязны план горада, карту раёна, з указаннем населеных пунктаў, гідраграфіі, шляхоў зносін, расліннасці, асноўных славутасцяў і аб'ектаў інфраструктуры вы знойдзеце ў нашай навінцы.
   Карта горада дадзена ў маштабе 1: 8 000, карта раёна - 1: 100 000.