Прадукцыя

ОБИТАТЕЛИ МОРЕЙ И ОКЕАНОВ. АТЛАС

ОБИТАТЕЛИ МОРЕЙ И ОКЕАНОВ. АТЛАС
Апiсанне
З дапамогай атласа вы здзейсніце займальнае падарожжа ў свет насельнікаў мораў і акіянаў.
Вы даведаецеся, што:
У глыбінях акіяна жыве большасць жывёл і раслін планеты Зямля.
Марскія чарапахі жылі яшчэ ў часы дыназаўраў, а продкі марскіх вожыкаў і мечахвоста і зусім старажытнее дыназаўраў.
Грэнландская акула – доўгажыхар сярод рыб: у Атлантычным акіяне была знойдзена асобіна, якой меркавана 512 гадоў. Дарэчы, палаваспелага стану рыба дасягае к 156 гадам.
Калі казаць пра самых-самых жыхароў мораў і акіянаў, то даўжыня цела карлікавага бычка складае ўсяго 9 міліметраў – гэта самая маленькая рыбка Сусветнага акіяна. А вось самы буйны марскі жыхар зусім не сіні кіт, як многія лічаць, а арктычная цыанея (медуза): лічыцца, што яна можа вырасці да двух з паловай метраў у дыяметры, а яе шчупальцы – да 45 метраў у даўжыню.
Птушка буравеснік праводзіць у моры практычна ўсё жыццё, ажыцяўляя працяглыя пералёты: за месяц птушка можа абляцець увесь зямны шар! На сушу буравеснік выходзіць толькі ў перыяд размнажэння. А вось рыба глеісты скакун (нездарма яе так назвалі), наадварот, большую частку жыцця праводзіць на сушы, дзе яна дыхае праз скуру і невялікі запас вады ў жабрах.
Самую неадпаведную назву далі цюленю-крабаеду – бо ён зусім не харчуецца крабамі.
Пра ўсё гэта і яшчэ шмат чаго цікавага вы даведаецеся са старонак атласа «Обитатели морей и океанов». Жывапісныя фатаграфіі і займальныя тэксты дапоўняць ваша знаёмства з светам жывёл і раслін Сусветнага акіяна.