Прадукцыя

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ
Апiсанне
Яркая, маляўнічая карта для дзяцей, падрыхтаваная прадпрыемствам. Карта пазнаёміць Вас з прыроднымі і культурнымі славутасцямі Рэспублікі Беларусь. Дазволіць зазірнуць у гістарычнае мінулае нашай краіны, убачыць дзе пражывалі нашы продкі, здзейсніць падарожжа па шляху "З вараг у грэкі». Памяць пра Вялікую Айчынную вайну захоўваюць мемарыяльныя комплексы і помнікі, прысвечаныя гэтым падзеям. Каларыт карце надаюць нацыянальныя касцюмы (строи) * характэрныя для пэўных тэрыторый. Адлюстраваны на карце і асноўныя рамёствы, якія распаўсюджаны ў Беларусі. На палях карты размешчаны выявы выбітных гістарычных асобаў зямлі беларускай. Падарожнічайце разам з картай і спазнавайце нашу дзіўную Радзіму.
Строй – назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых дзяржаў: Польшчы, Украіны і Расіі.
Маcштаб 1: за 1 500 000. Карта у кардоннай вокладцы, складная.