Прадукцыя

РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ. МАСШТАБ 1:850 000

РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ. МАСШТАБ 1:850 000
Апiсанне
На адным баку выдання размешчана карта аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь, на якую нанесеныя:
- межы дзяржаў, абласцей Рэспублікі Беларусь, нацыянальных паркаў і запаведнікаў;
- аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага і мясцовага значэння з улікам тыпу пакрыцця і ўказаннем нумарацыі дарог міжнароднай сеткі “Е” і нацыянальнай нумарацыі;
- кіламетровыя знакі і адлегласці паміж імі;
- аб'екты дарожнага сэрвісу: аўтазаправачныя станцыі, станцыі тэхнічнага абслугоўвання, гасцініцы, кемпінгі, матэлі;
- жалезныя дарогі, аэрапорты, рачныя парты і прыстані.
Населеныя пункты класіфікаваны па колькасці жыхароў і тыпу паселішча (горад, пасёлак гарадскога тыпу, сельскі населены пункт). Прыведзена табліца адлегласцей паміж гарадамі (з колькасцю жыхароў больш за 50 000 чалавек).
На другім баку выдання дадзены планы абласных гарадоў і паказальнік населеных пунктаў.