Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".
Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульную карысць.
Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурнае правядзенне вольнага часу).
Знаёмцеся: галоўны эканаміст РУП «Белкартаграфія» – Ала Карасцялёва. Прыйшла на прадпрыемства ўжо маючы 20-гадовы вопыт працы ў картографа-геадэзічнай вытворчасці. Уладкоўваючыся на працу, планавала дапрацаваць да пенсіі, але сама не заўважыла, як праляцела 20 гадоў, а значыць у сценах прадпрыемства ёй сапраўды камфортна. Адзначае, што праца на прадпрыемстве ўвесь час трымае ў тонусе, у выніку чаго жыццё застаецца насычаным і поўным.
Лічыць, што калектыў прадпрыемства – гэта адзіная каманда, якую характарызуе згуртаванасць, павага, адкрытасць, узаемадапамога, бесканфліктнасць, сумленнасць, клопат аб супрацоўніках. З дапамогай такой каманды ўсе складанасці пераадольныя! Прыкладам для пераймання лічыць першага намесніка дырэктара Алу Бенедзіктовіч, якая, на думку нашай гераіні, заўсёды бярэцца за любую, здавалася б, зусім немагчымую справу.
Вольны час праводзіць з блізкімі людзьмі, асабліва з унукамі, імкнецца далучыць іх да сямейных каштоўнасцей.
Дэвіз Алы Станіславаўны "І вечны бой, спакой нам толькі сніцца".
У РУП "Белкартаграфія" працуюць аднадумцы і прафесіяналы, кожны з якіх, выконваючы свае абавязкі, робіць важны ўклад у агульную справу. Веды, навыкі і асабістыя якасці супрацоўнікаў – ад кіраўнікоў да выканаўцаў – галоўная каштоўнасць прадпрыемства.
5 лістапада 2024 года РУП "Белкартаграфія" адзначыць юбілей – 25 гадоў з дня стварэння. Напярэдадні круглай даты мы хочам расказаць аб рабоце прадпрыемства праз прызму людзей, якія тут працуюць. Бо мы разам ствараем гісторыю прадпрыемства!
Штогод у трэці чацвер лістапада праводзіцца Сусветны дзень некурэння, мэта якога – заклікаць усіх, хто курыць, адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі. У сувязі з чым, у перыяд з 13 па 19 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы табаканекурэння як фактару развіцця анкалагічных захворванняў, бо паводле даных Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам (UICC) сёння 30% усіх выпадкаў смерці ад раку звязаныя з курэннем.
Даследаванні паказваюць, што ў пацыентаў якія кураць, у параўнанні з тымі, што не кураць, скарачаецца працягласць жыцця, узрастае рызыка рэцыдыву або ўзнікнення другой пухліны, зніжаецца эфектыўнасць лячэння і якасць жыцця. Спыненне курэння гарантуе зніжэнне захворвання.
Курэнне прадстаўляе адну з самых важных праблем грамадскага здароўя. У той жа час курэнне з'яўляецца прычынай смерці, якую лягчэй за ўсё прадухіліць.
Адмоўцеся ад курэння, працягнеце сваё жыццё!