Год якасці

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці"

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 27 лістапада 2023 г. № 375 "Аб абвяшчэнні 2024 года Годам якасці"


У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння

канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання

ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы

і пачуцці датычнасці да будучыні краіны пастанаўляю:


1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2024 год Годам якасці.


2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі

Беларусь:


унесці прапановы па заснаванні Дзяржаўнага знака якасці, яго

выявы і парадку прысваення;


з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць

рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці;

забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых

арганізацый па выкананні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні Года

якасці.


3. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка