Год якасці

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Аб рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці.


На падставе абзаца трэцяга пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

ад 27 лістапада 2023 г. № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці" Савет Міністраў

Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:


1. Зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе

якасці.


2. Адказным за каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых

арганізацый па выкананні плана вызначыць Дзяржаўны камітэт

па стандартызацыі.


3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым арганізацыям,


падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму

гарвыканкаму прадстаўляць у Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі інфармацыю

аб ходзе выканання плана:


штоквартальна - да 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным;

за 2024 год - да 10 студзеня 2025 г.


Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі інфармаваць Савет Міністраў

Рэспублікі Беларусь аб ходзе выканання плана:


штоквартальна - да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным;

за 2024 год - да 25 студзеня 2025 г.


4. Фінансаванне мерапрыемстваў плана ажыццяўляць за кошт сродкаў,

прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на 2024 год, уласных

сродкаў арганізацый і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

5. Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.Галаўчанка