Віншуем вас са святам - Днём міру і працы! Жадаем, каб праца прыносіла вам зарад энергіі і задавальненне, а кожны поспех станавіўся крокам на шляху да новых прафесійных вышыняў!
Супрацоўнікі РУП "Белкартаграфія" (пры ўдзеле членаў пярвічнай арганізацыі БРСМ прадпрыемства) прывялі ў парадак прылеглую тэрыторыю і помнік, устаноўлены ў памяць аб 237 мірных жыхароў вёсак Калоніцы, Саламарэччы і Булашы Мінскага раёна, забітых нацыстамі ў гады акупацыі.
Даведачна: 1 мая 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты на досвітку акупавалі вёскі Саламарэчча, Калоніцы і Булашы. Пераходзячы з дому ў дом, расстрэльвалі жыхароў, забіралі каштоўныя рэчы, прадукты і падпальвалі дамы. У трох вёсках загінула ў агні 237 мірных жыхароў, у тым ліку 92 дзіцяці. Вёскі Калоніцы, Саламарэчча і Булашы былі цалкам спалены (больш за 70 двароў). Уцалелі вельмі нямногія, хто ў гэты час быў дома. Назвы вёсак ушанаваны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
24-25 красавіка 2024 г. у г. Мінску праходзіць VII Усебеларускі народны сход. Гэта першае пасяджэнне форуму ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Усебеларускі народны сход праводзіцца ў Беларусі з 1996 года. Сёння гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Падрабязнасці ў матэрыялах БЕЛТА
Карта серыі «Раён, Раённы цэнтр» «Октябрьский. Октябрьский район» паступіла ў продаж.
Набыць выданне можна ў фірменным магазіне прадпрыемства (Мінск, пр. Машэрава 17А), інтэрнэт-магазіне, а таксама ў кнігагандлёвай сетцы Рэспублікі Беларусь.