БЕШЕНКОВИЧСКИЙ РАЙОН. БЕШЕНКОВИЧИ
Апiсанне
Першыя людзі на Бешанковіцкай зямлі з'явіліся каля 11 000 гадоў назад, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі і знойдзеныя месцы стаянак старажытнага чалавека.
Пасёлак Бешанковічы ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах ў 1447 годзе, а ў 1634 годзе ён атрымаў магдэбургскае права. А ў вёсцы Астроўна ў 1557 годзе з'явіўся на свет будучы гетман Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўны і ваенны дзеяч, дыпламат і палітычны мысляр Леў Сапега.
У свой час у Бешанковічах спыняліся Пётр I, Напалеон Банапарт, Аляксандр I.
Сярод славутасцей горада вылучаецца палацава-паркавы ансамбль Яўхіма Храптовіча, дзе расце старадаўні дуб, пад кронай якога, паводле падання, любіў адпачыць Напалеон Банапарт.
Сярод сакральнага дойлідства можна адзначыць Свята-Траецкую царкву 1564 года пабудовы і Свята-Ільінскую царкву, пабудаваную ў псеўдарускім стылі ў 1879 годзе.
Маштаб карты раёна 1: 100 000. Маштаб плана Бешанковічаў 1: 8 000.