У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння
канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання
ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы
і пачуцці датычнасці да будучыні краіны пастанаўляю:
1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2024 год Годам якасці.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь:
унесці прапановы па заснаванні Дзяржаўнага знака якасці, яго
выявы і парадку прысваення;
з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць
рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці;
забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых
арганізацый па выкананні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні Года
якасці.
3. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка